Работа з інвалідамі

Чацвер, 09 Чэрвень 2022 19:28 289

Фізкультурна-аздараўленчая работа з інвалідамі.

Пытанні рэабілітацыі і ўключэння ў фізкультурна-аздараўленчыя мерапрыемствы інвалідаў вырашаюцца ў супрацоўніцтве з тэрытарыяльнымі цэнтрамі сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і цэнтрамі карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі раёнаў. Штогод для асоб з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі праводзяцца розныя фізкультурна-аздараўленчыя і спартыўна-масавыя мерапрыемствы.

У ФОЦ, ФСК вобласці функцыянуюць 35 груп (12 дзіцячых і 23 дарослых) для людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі.

На пастаяннай аснове займаюцца фізічнай культурай і спортам 506 чалавек з абмежаванымі магчымасцямі, што на 76,6% больш чым у 2022 годзе.

Штогод для асоб з абмежаванымі магчымасцямі праводзяцца больш за 100 раённых спартыўна-масавых мерапрыемстваў. У 2023 годзе ў 152 мерапрыемствах (57 мерапрыемстваў для дзяцей-інвалідаў) прынялі ўдзел больш за 1656 чалавек.

Падрыхтаваныя спартсмены ўдзельнічаюць у спаборніцтвах па асобных відах спорту больш высокага ўзроўню. Традыцыйна праводзяцца чэмпіянаты вобласці па відах спорту. Так, у 2023 годзе спартсмены вобласці прынялі ўдзел у 5 чэмпіянатах Мінскай вобласці па настольным тэнісе, шахматах, шашках сярод інвалідаў па зроку і ОДА ў 22 чэмпіянатах, Кубках Рэспублікі Беларусь, спартакіядах, турзлётах па шашках, шахматах, бочэ, армрэстлінгу, паўэрліфтынгу, лёгкай атлетыцы, настольным тэнісе, плаванні, бадмінтоне, футболе, барацьбе вольнай і грэка-рымскай сярод інвалідаў па слыху, зроку ОДА.

Усе спартыўныя і аздараўленчыя заняткі арганізуюцца ў трэнажорных і гульнявых залах, басейнах, манежах, прадастаўляецца розны спартыўны інвентар. Для дадзенай катэгорыі насельніцтва прадастаўляецца права бясплатнага, альбо на льготных умовах наведванне ўсіх спартыўных аб'ектаў вобласці. Фізкультурна-аздараўленчыя паслугі аказваюцца дзецям-інвалідам бясплатна, дарослым прадастаўляюцца скідкі ад 20 да 100% у залежнасці ад ступені страты здароўя.

У 2023 годзе дзяржаўнай установай "Фізкультурна-спартыўны клуб Слуцкага раёна " набыты стол для гульні ў настольны тэніс "SHOWDOWN" і па 1 камплекту шахмат і шашак для інвалідаў па зроку. Дзяржаўнай установай "Барысаўскі фізкультурна-аздараўленчы цэнтр" набыццё спецыялізаванага інвентару запланавана на 1 квартал 2024 года.

Варта адзначыць, што практычна ва ўсіх рэгіёнах вобласці адчуваецца дэфіцыт кадраў для працы з інвалідамі, вострая патрэба ў інструктарах-метадыстах па адаптыўнай фізічнай культуры. Толькі ў 5 раёнах маюцца інструктары-метадысты па адаптыўнай фізічнай культуры (Барысаўскі – 2 чалавекі, Дзяржынскі – 2 чалавекі, Нясвіжскі – 1 чалавек, Старадарожскі – 1 чалавек і Стаўбцоўскі – 1 чалавек).