Фізкультурна-аздараўленчая работа

Чацвер, 09 Чэрвень 2022 19:24 371

Развіццё масавай фізічнай культуры.

У Мінскай вобласці налічваецца 3300 фізкультурна-спартыўных збудаванняў усіх формаў уласнасці. У Дзяржаўны рэестр фізкультурна-спартыўных збудаванняў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, уключаны 74 арганізацый (устаноў) вобласці ва ўласнасці (аператыўным вядзенні, гаспадарчым кіраванні) якіх знаходзяцца фізкультурна-спартыўныя збудаванні.

Для павышэння якасці фізкультурна-аздараўленчай работы і даступнасці аказваемых паслуг матэрыяльна-спартыўная база штогод умацоўваецца. Праводзяцца капітальныя і бягучыя рамонты дзеючых спартыўных збудаванняў, будуюцца новыя аб'екты.

У 2023 годзе ўведзены ў эксплуатацыю фізкультурна-аздараўленчыя комплексы з плавальнымі басейнамі ў г. Уздзе і г. Фаніпалі Дзяржынскага раёна. Па даручэнні старшыні Мінскага аблвыканкама Турчына А.Г. рэалізаваны праект па ўстаноўцы ва ўсіх рэгіёнах вобласці вулічных антывандальных трэнажораў (устаноўлена 32 комплексы, з іх 29 пляцовак вытворчасці УП "ІК8-Пошук").

У рамках рэалізацыі сацыяльнага праекта "Bonfesto-дзецям" пабудаваны 2 міні-футбольныя пляцоўкі са штучным пакрыццём у Валожынскім і Нясвіжскім раёнах.

У 2024 годзе працягваецца будаўніцтва фізкультурна-аздараўленчых комплексаў у гарадах Дзяржынск і крупкі, прыбудовы да фізкультурна-аздараўленчага комплексу (плавальны басейн) у г. Мядзелі. Таксама, ва ўсіх рэгіёнах будзе працягнута будаўніцтва комплексаў вулічных антывандальных трэнажораў.

Спартыўна-масавыя мерапрыемствы.

Вялікі патэнцыял у прыцягненні насельніцтва да заняткаў фізічнай культурай бачыцца ў арганізацыі і правядзенні сучасных, цікавых для насельніцтва спартыўна-масавых мерапрыемстваў з аб'яднаннем намаганняў усіх раённых структур. Праводзяцца новыя мерапрыемствы, вядзецца праца па ўдасканаленні традыцыйных мерапрыемстваў, пашырэнню іх праграмы, змене фармату.

Штогод у вобласці праводзіцца больш за 2500 спартыўна-масавых турысцкіх мерапрыемстваў рознага ўзроўню для ўсіх катэгорый насельніцтва. У 2023 годзе праведзена 3086 спартыўна-масавых і турысцкіх мерапрыемстваў з удзелам 221 154 чалавекі (1812 мерапрыемстваў з удзелам 131 142 дзяцей і падлеткаў).

Для дзяцей і падлеткаў штогод праводзяцца абласныя і раённыя спаборніцтвы па біятлоне "Снежны снайпер", па футболе "Скураны мяч", па хакеі "Залатая шайба", шматбор'я "Абаронца Айчыны", "Здароўе", спартакіяда аласок" для якія пражываюць на вёсцы, спартакіяда па месцы жыхарства па 8 відах спорту, Спартыўна-масавае мерапрыемства "Вытокі. Крок да Алімпу".

У 2023 годзе для навучэнскай і працуючай моладзі праведзены цікавыя спартыўна-масавыя мерапрыемствы. У Крупскім раёне на воз. Сялява прайшоў турыстычны злёт праваслаўнай моладзі (чэрвень), у Бярэзінскім і Лагойскім раёнах – два абласныя традыцыйныя маладзёжныя фестывалі "#TourFest" для прадстаўнікоў АПК і работнікаў сацыяльнай сферы, прысвечаныя Году міру і стварэння (ліпень), дзе акрамя спартыўных спаборніцтваў юнакі і дзяўчаты ўдзельнічалі ў творчых конкурсах, для іх былі арганізаваны дыялогавыя пляцоўкі на актуальныя тэмы сучаснасці.

Для падрыхтаваных спартсменаў праведзены прыгодніцкія лёгкаатлетычныя спаборніцтвы "Дыскаверы Нясвіж" (Красавік), "Барысаў марафон" (май), "Водны забег" у г. Мядзелі (ліпень), "Шахцёр-Трэйл" у г. Салігорску (жнівень), "Капыль – Рэйс" (верасень), "Шляхам Якуба Коласа" ў г. Стоўбцах (верасень), "Палацава-паркавы марафон" у г. Нясвіжы (кастрычнік).

У г. Капылі больш за 30 гадоў праходзіць вясной абласны забег "Капыльскае кальцо", а восенню ў г. Старыя Дарогі – Нацыянальны фестываль бегу "Языльская дзясятка".

У партнёрстве з прыватнымі арганізацыямі праведзены на Мінскім моры дабрачынны заплыў на 5 км "BLUE DRAGON RACE" і Аматарскія веламарафон "Налібокі" і марафон "Kaspersky Rece".

Для асоб пажылога ўзросту, ветэранаў фізічнай культуры і спорту праведзены зімовая і летняя абласныя спартакіяды. Наймацнейшыя з іх прадстаўлялі Міншчыну на IX Міжнароднай спартакіядзе сярод ветэранаў і кіраўнікоў ветэранскіх арганізацый фізічнай культуры і спорту, прысвечанай Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, а таксама ў кастрычніку 2023 г.у Санкт-Пецярбургу (Расійская Федэрацыя) прадстаўлялі Беларусь на VIII Спартакіядзе пенсіянераў Расіі, прымеркаванай да Міжнароднага Дня пажылых людзей.

На спартыўным свяце сярод пажылых людзей "Актыўнае даўгалецце", прымеркаваным да Міжнароднага Дня пажылых людзей у Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры вобласць прадстаўлялі 30 спартсменаў з Уздзенскага, Валожынскага, Лагойскага, Барысаўскага раёнаў і г.Жодзіна ў 4-х узроставых катэгорыях: 50 – 59 гадоў, 60 – 69 гадоў, 70 – 79 гадоў і звыш 80 гадоў.

Раённыя фізкультурна-аздараўленчыя цэнтры, фізкультурна-спартыўныя клубы.

Фізкультурна-аздараўленчую работу з насельніцтвам па месцы жыхарства ў рэгіёнах вобласці ажыццяўляюць 27 фізкультурна-аздараўленчых цэнтраў, фізкультурна – спартыўных клубаў (далей – ФОЦ, ФСК), кадравы патэнцыял складаюць 369 спецыялістаў (249 спецыялістаў-штатныя). У 598 групах ФОЦ, ФСК займаюцца 7760 чалавек (4374-дзеці і падлеткі).

Праца па арганізацыі вольнага часу насельніцтва ў адпаведнасці сучасным патрабаванням, павышэнню якасці жыцця праз удасканаленне сістэмы фізічнага выхавання насельніцтва па месцы жыхарства вядзецца на пастаяннай аснове, пашыраецца спектр паслуг, ствараюцца групы і праводзяцца заняткі па папулярнымі сярод насельніцтва відах фізічных актыўнасці (скандынаўская хада, варкаўт, аквааэробіка і інш.), прымяняюцца гнуткія сістэмы скідак.

Спартакіяды па месцы жыхарства.

Найважнейшым напрамкам у працы ФОЦ, ФСК з'яўляецца арганізацыя правядзення спартыўна-масавых мерапрыемстваў для ўсіх катэгорый насельніцтва.

Падведзены вынікі абласной спартакіяды сярод дзяцей і юнацтва, якія займаюцца ў групах і секцыях па месцы жыхарства ў 2023 годзе спаборніцтвы праводзіліся па 6 відах спорту (юнакі, дзяўчаты). Пераможцам стала зборная каманда Уздзенскага раёна, набраўшы ў агульнакамандным заліку 302 ачкі.

                  Першая група

              Другая группа

1 месца – г. Жодзіна (271,5 ачкоў)

1 месца – Уздзенскі раён (302 ачкі)

2 месца – Маладзечанскі раён (224)

2 месца  Пухавіцкі раён (294)

3 месца – Слуцкі раён (211,5)

3 месца – Вілейскі раён (220)

Не прынялі ўдзел у 5 спаборніцтвах каманды Крупскага раёна і занялі ў агульным заліку Апошняе 17 месца, у 4 стартах не ўдзельнічалі каманды Стаўбцоўскага раёна іх вынік – 16 месца. Каманды Барысаўскага раёна не выступалі ў 4 стартах і як вынік Апошняе 6 месца ў групе.

У абласной спартакіядзе сярод дарослага насельніцтва ў лідарах каманды:

                               Першая група

         Другая группа

            1 месца – Мінскі раён

1 месца – Уздзенскі раён

2 месца – Салігорскі раён

2 месца Пухавіцкі раён

3 месца – Маладзечанскі раён

3 месца Лагойскі раён

Замыкаюць выніковы пратакол Дзяржынскі (17 месца), Старадарожскі (16 месца), Чэрвеньскі (15 месца), Бярэзінскі (14 месца) раёны, каманды якіх не прынялі ўдзел у 3 – 5 спаборніцтвах.

Фізкультурна-аздараўленчая работа з інвалідамі.

Пытанні рэабілітацыі і ўключэння ў фізкультурна-аздараўленчыя мерапрыемствы інвалідаў вырашаюцца ў супрацоўніцтве з тэрытарыяльнымі цэнтрамі сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і цэнтрамі карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі раёнаў. Штогод для асоб з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі праводзяцца розныя фізкультурна-аздараўленчыя і спартыўна-масавыя мерапрыемствы.

У ФОЦ, ФСК вобласці функцыянуюць 35 груп (12 дзіцячых і 23 дарослых) для людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі.

На пастаяннай аснове займаюцца фізічнай культурай і спортам 506 чалавек з абмежаванымі магчымасцямі, што на 76,6% больш чым у 2022 годзе.

Штогод для асоб з абмежаванымі магчымасцямі праводзяцца больш за 100 раённых спартыўна-масавых мерапрыемстваў. У 2023 годзе ў 152 мерапрыемствах (57 мерапрыемстваў для дзяцей-інвалідаў) прынялі ўдзел больш за 1656 чалавек.

Падрыхтаваныя спартсмены ўдзельнічаюць у спаборніцтвахпа асобных відах спорту больш высокага ўзроўню. Традыцыйна праводзяцца чэмпіянаты вобласці па відах спорту. Так, у 2023 годзе спартсмены вобласці прынялі ўдзел у 5 чэмпіянатах Мінскай вобласці па настольным тэнісе, шахматах, шашках сярод інвалідаў па зроку і ОДА ў 22 чэмпіянатах, Кубках Рэспублікі Беларусь, спартакіядах, турзлётах па шашках, шахматах, бочэ, армрэстлінгу, паўэрліфтынгу, лёгкай атлетыцы, настольным тэнісе, плаванні, бадмінтоне, футболе, барацьбе вольнай і грэка-рымскай сярод інвалідаў па слыху, зроку і ОДА.

Усе спартыўныя і аздараўленчыя заняткі арганізуюцца ў трэнажорных і гульнявых залах, басейнах, манежах, прадастаўляецца розны спартыўны інвентар. Для дадзенай катэгорыі насельніцтва прадастаўляецца права бясплатнага, альбо на льготных умовах наведванне ўсіх спартыўных аб'ектаў вобласці. Фізкультурна-аздараўленчыя паслугі аказваюцца дзецям-інвалідам бясплатна, дарослым прадастаўляюцца скідкі ад 20 да 100% у залежнасці ад ступені страты здароўя.

У 2023 годзе дзяржаўнай установай "Фізкультурна-спартыўны клуб Слуцкага раёна" набыты стол для гульняў настольны тэніс "SHOWDOWN" і па 1 камплекту шахмат і шашак для інвалідаў па зроку. Дзяржаўнай установай " Барысаўскі фізкультурна-аздараўленчы цэнтр" набыццё спецыялізаванага інвентару запланавана на 1 квартал 2024 года.

Варта адзначыць, што практычна ва ўсіх рэгіёнах вобласці адчуваецца дэфіцыт кадраў для працы з інвалідамі, вострая патрэба ў інструктарах-метадыстах па адаптыўнай фізічнай культуры. Толькі ў 5 раёнах маюцца інструктары-метадысты па адаптыўнай фізічнай культуры (Барысаўскі – 2 чалавекі, Дзяржынскі – 2 чалавекі, Нясвіжскі – 1 чалавек, Старадарожскі – 1 чалавек і Стаўбцоўскі – 1 чалавек).