ХХXIV Нацыянальны фестываль бегу «Языльская дзясятка»

Понедельник, 20 Сентябрь 2021 13:14 163

25 верасня 2021 г. у г. Старыя Дарогі Мінскай вобласці пройдзе Нацыянальны фестываль бегу «Языльская дзясятка».

 

У праграме фестывалю арганізатарамі прапанаваны розныя варыянты забегаў: «Пяцісотка» (500 метраў), «Карпаратыўны забег» (2500 метраў), «Спартзабег» (2500 метраў), «Языльская дзясятка» (10 кіламетраў), Дынамічная лёгкая атлетыка (2х200, 2 х400, 2х500, 2х600м для ДЮСШ і агульнаадукацыйных школ), «Сямейная эстафета 3х500метров», «Старадарожскія забегі» (60 метраў).

У фестывалі бегу прымаюць удзел усе жадаючыя, якія маюць допуск лекара па стане здароўя. Ўзроставая катэгорыя ўдзельнікаў вызначаецца па годзе нараджэння на 31.12.2021.

 

Заяўкі на ўдзел у фестывалі бегу «Языльская дзясятка» падаюцца ў электроннай форме на сайт першай таймінг кампаніі 42195.by (спорт забег 10-11 гадоў, 12-13 гадоў, 14-15 гадоў, 16-17 гадоў; 10 км мужчыны і жанчыны ўсіх узростаў).

 

Заяўку на ўдзел у фестывалі бегу на дыстанцыі: «Пяцісотка» – (500); «Карпаратыўны забег», установы, прадпрыемствы і арганізацыі; сямейныя эстафеты; дынамічная эстафета-падаюцца на e-mail: tatyana2089@mail.ru да 24 верасня 2021 г., з указаннем нумара квітанцыі аплачанага стартавага ўзносу.

Рэгістрацыя ўдзельнікаў і каманд 25 верасня праводзіцца не будзе.

 

Заяўкі, завераныя подпісам і пячаткай кіраўніка арганізацыі і лекарам лячэбна-прафілактычнай установы(дыспансера спартыўнай медыцыны), неабходна падаць у аргкамітэт да 24 верасня 2021г. і атрымаць стартавыя нумары ўдзельнікаў. Выдача нумароў спыняецца 25 верасня 2021 г. за 1 гадзіну да старту.

Адказнасць за афармленне і своечасовую падачу заявак на ўдзел у фестывалі бегу ускладаецца на кіраўніка дэлегацыі ці прыватная асоба.