У Оршы завяршыўся першы этап спартакіяды Саюзнай дзяржавы сярод дзяцей і юнацтва

Пятніца, 24 Верасень 2021 11:46 603

У «Оршы» завяршылася спартакіяда Саюзнай дзяржавы сярод школьнікаў «Алімпійскія надзеі». Урачыстае закрыццё вялікага спартыўнага форуму адбылося ў спартыўным комплексе «Алімпіец».

Усе 16 каманд, якія прымалі ўдзел у спаборніцтвах па хакеі і валейболе, ва ўрачыстай абстаноўцы выйшлі на спартыўную арэну для атрымання ўзнагарод і памятных падарункаў. З пажаданнямі здароўя, поспехаў у спорце і развіцця сяброўскіх добрасуседскіх адносін да юных спартсменаў звярнуліся прадстаўнік Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Кручынін, прадстаўнік Міністэрства спорту Расійскай Федэрацыі Вольга Кныш, намеснік старшыні Аршанскага райвыканкама Віктар Калачоў, начальнік аддзела спорту і турызму Аршанскага райвыканкама Святлана Брузгіна.

 

Як і ў любым іншым спартыўным турніры, у спартакіядзе вызначыліся свае пераможцы. У спаборніцтвах па валейболе на вышэйшую прыступку пастамента пашаны паднялася каманда г. Мінска. Мянчанкі адолелі ва ўчорашнім фінале расейскую каманду з Чэлябінскай вобласці. Трэцяе месца заняла каманда Рэспублікі Паўночная Асеція-Аланія.

 

У хакеі Кубак пераможцаў, залатыя медалі і асабістыя прызы ва ўрачыстай абстаноўцы ўручылі Мінскай камандзе «Партызан». З лікам 3:0 у вырашальным паядынку яны атрымалі перамогу над камандай «Сахалін-2008» з Сахалінскай вобласці Расіі. Трэцяе месца заняла хакейная каманда «Тарнада» (г. Мінск).

 

Акрамя пераможцаў і прызёраў усім удзельнікам спартакіяды былі ўручаны памятныя падарункі ад арганізатараў.

 

Першы намеснік міністра спорту і турызму РБ Вячаслаў Дурноў адзначыў: «Спартакіяда — гэта не толькі магчымасць раскрыць свае спартыўныя таленты, далучэнне да здаровага, актыўнага ладу жыцця, але яркія эмоцыі, новыя ўражанні і новыя сябры. У Воршу прыехалі хлопцы з васьмі расійскіх рэгіёнаў, а гэта ўжо турыстычная складнік праекта. Вядома ж, у многіх тут з'явяцца сябры. Затым і нашыя хлопцы паедуць у Расію. Гэтая дружба — зачын будучых трывалых сяброўскіх адносін у Саюзнай дзяржаве Беларусі і Расіі,» — перакананы Вячаслаў Дурноў.

 

Наступныя этапы спартакіяды пройдуць у гарадах Волжскі, Гомель і Смаленск. Усяго ў чатырох комплексных спартыўных мерапрыемствах прымуць удзел амаль 800 юных спартсменаў-удзельнікаў: школьнікі, навучэнцы ўстаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, студэнцкая моладзь.