У Оршы стартаваў першы этап спартакіяды Саюзнай дзяржавы для дзяцей і юнацтва

Аўторак, 21 Верасень 2021 13:45 597

Спартакіяда сярод школьнікаў «Алімпійскія надзеі» сабрала ў Оршы 230 дзяцей з Расіі і Беларусі ва ўзросце ад 12 да 14 гадоў. Беларусь прадстаўляюць юныя спартсмены амаль з усіх абласцей рэспублікі і сталіцы. Расійскія хлапчукі і дзяўчынкі прыехалі з Пензенскай, Чэлябінскай, Смаленскай, Сахалінскай абласцей, Краснадарскага краю, Татарстана, Паўночнай Асеціі і Рэспублікі Комі.

 

21.09.2021

 

Першы этап Спартакіяды будзе доўжыцца з 18 па 23 верасня. У праграму ўключаны спаборніцтвы па хакеі з шайбай і па валейболе. Як адзначыў першы намеснік міністра спорту і турызму Рэспублікі Беларусь Вячаслаў Дурноў, віды спорту выбіралі ў залежнасці ад наяўнай у прымаючага боку базы.

 

 

У бюджэце Саюзнай дзяржавы закладзена 26 мерапрыемстваў, 9 з якіх накіраваны на працу з моладдзю. Зараз у Рэспубліцы Беларусь паралельна ідуць спартакіяда Саюзнай дзяржавы і кадэцкая Змена «За Гонар Айчыны» ў лагеры «Зубраня», куды заехалі 500 дзяцей з 20 рэгіёнаў Расіі і з усіх абласцей Беларусі.

 

 

– Старт спартакіяды – гэта старт мерапрыемстваў Саюзнай дзяржавы пасля пандэміі. Жыццё працягваецца, і праз агульныя мерапрыемствы працягваецца рэалізацыя задач і мэтаў па згуртаванню нашага грамадства і рэалізацыі маладзёжнай палітыкі Саюзнай дзяржавы, – падкрэсліла кіраўнік Прадстаўніцтва Пастаяннага Камітэта Саюзнай дзяржавы ў г. Мінску Мар'яна Шчоткіна. – Мы ўжо прывыклі працаваць онлайн, разумеем, што ў відэарэжыме можна ўсё абгаварыць, але гэта ўсё не заменіць асабістыя кантакты. І мы вельмі спадзяемся, што хлопцы, якія пазнаёмяцца ў Оршы, будуць сябраваць доўга.

 

 

 

Больш за 35 мільёнаў расійскіх рублёў выдзелена на спартакіяду, амаль 30 мільёнаў – на кадэцкую змену.

 

Спартакіяду Саюзнай дзяржавы для дзяцей і юнацтва плануецца праводзіць штогод для рэалізацыі праграмы супрацоўніцтва ў сферы фізічнай культуры і спорту ў рамках Саюзнай дзяржавы. Арганізатарамі выступаюць Міністэрства спорту дзвюх краін.

 

 

У рамках спартакіяды Саюзнай дзяржавы для дзяцей і юнацтва з кастрычніка па лістапад запланаваны яшчэ тры мерапрыемствы. У расійскім горадзе Волжскі Валгаградскай вобласці з 4 па 9 кастрычніка будуць змагацца навучэнцы прафесійных, прафесійна-тэхнічных і сярэдніх спецыяльных устаноў адукацыі. Затым з 1 па 6 лістапада ў беларускім Гомелі паспаборнічае студэнцкая моладзь. Школьнікі з Расіі і Беларусі, якія пражываюць у сельскай мясцовасці, памераюцца сіламі ў расійскім Смаленску з 15 па 20 лістапада.

 

 

– Мы вельмі спадзяемся, што пройдуць не толькі спартакіяды Саюзнай дзяржавы, але і конкурс тэхнічнай творчасці, і традыцыйныя алімпіяды. Але не ўсё залежыць ад нас, таму будзем спадзявацца на лепшае і радавацца таму, што сёння адкрываецца спартакіяда Саюзнай дзяржавы – адзначыла Марына Шчоткіна.

 

 

Інфармацыйная крыніца: sb.by