«Ваш поспех – ўклад ва ўмацаванне традыцый Міншчыны». Турчын павіншаваў Клімаву з золатам на ЧС у Даніі

Аўторак, 21 Верасень 2021 07:24 569

Старшыня Мінаблвыканкама Аляксандр Турчын павіншаваў беларускую канаістку Вольгу Клімаву з паспяховым выступленнем на чэмпіянаце свету па веславанні на байдарках і каноэ ў Даніі.

«Заваяваўшы ў напружанай барацьбе два залатыя медалі, вы прадэманстравалі высокае майстэрства, дасягнутае шматгадовай працай і ўпартымі трэніроўкамі. У няпростых умовах вы ні на секунду не спынілі працаваць, праявіўшы нязломную волю да перамогі і гатоўнасць да дасягнення найвышэйшых вынікаў" – гаворыцца ў віншаванні.

 

Аляксандр Турчын адзначыў, што такі поспех стаў сур'ёзным укладам у развіццё веславання на байдарках і каноэ ў Мінскай вобласці, а таксама ва ўмацаванне яе выдатных традыцый.

 

«Жадаю моцнага здароўя, дабрабыту, новых спартыўных поспехаў і перамог!» – падкрэсліў старшыня Мінаблвыканкама.

 

Нагадаем, Вольга Клімава заваявала залатую ўзнагароду на дыстанцыі 5000 м на чэмпіянаце свету па веславанні на байдарках і каноэ ў Даніі. Трохі раней яна стала чэмпіёнкай свету ў складзе квартэта на 500 м.

 

 

Фото: belta.by